Пажар на заводзе радыёдэталяў у Пружанах (Фота)
12- 26.03.2012, 11:05
25 сакавіка на тэрыторыі завода радыёдэталяў ў Пружанах (Брэсцкая вобласць) адбыўся моцны пажар.
Аб гэтым паведаміў TUT.BY мікраблогер @ZaharGoloden.
Прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі ўдакладніў, што пажар адбыўся ў арандаваным вытворча-складскім памяшканні. Арандатар ААТ «Нятканы свет» з'яўляецца вытворцам вырабаў з сінтэтыкі. Па словах Навіцкага, пажар насамрэч быў моцным, што тлумачыцца «вялікай загрузкай». У памяшканні захоўвалася вялікая колькасць прадукцыі: 20 тон ваціну, сінтэпону і інш.
Плошча пажару склала 2400 квадратных метраў. 15 адзінак тэхнікі і 40 ратавальнікаў тушылі пажар амаль 4 гадзіны: з 11.52 да 15.46.
Меркаваная прычына пажару - парушэнне правілаў бяспекі пры правядзенні прац. В.Навіцкі ўдакладніў, што напярэдадні на тэрыторыі прадпрыемства «2 супрацоўнікі мянялі трубы ацяплення з дапамогай балгаркі».
У выніку пажару ніхто не пацярпеў.











