9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень Волі ў Гаазе адзначаны некалькімі акцыямі (Фота)

2

25 сакавіка, у Дзень волі, у Гаазе па ініцыятыве беларусаў Галандыі, прайшла акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі беларусамі.

Месцам правядзення мерапрыемства стала плошча каля будынка Міжнароднага суда ў Гаазе. Удзельнікі акцыі трымалі плакаты з надпісамі «Я - Уладзіслаў Кавалёў», «Я - Дзмітрый Канавалаў». Такім чынам, яны хацелі сказаць, што любы беларус мог апынуцца на месцы расстраляных меркавана 16 сакавіка маладых людзей. Акцыя прайшла з 13:00 да 14:00 па мясцовым часе.

У гэты ж самы час сябры партыі «Маладыя дэмакраты Галандыі» правялі акцыю пратэсту супраць смяротнага пакарання ў Беларусі на плошчы перад будынкам парламента ў Гаазе.

Маладыя дэмакраты і ўдзельнікі Дня волі пасля заканчэння мерапрыемстваў сустрэліся ля амбасады Беларусі і наляпілі на яе сцены плакаты са слоганамі супраць смяротнага пакарання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках