9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд падаражэе і ў Гародні

Праезд падаражэе і ў Гародні

З 1 красавіка праезд у грамадскім транспарце Гродна падаражэе прыкладна на 20-40%.

Талон будзе каштаваць 1 300 рублёў, а паездка ў экспрэсных маршрутах абыйдзецца ў 1 850 рублёў, піша «Вячэрні Гродна».

Як паведамілі ў прэс-службе аблвыканкама, разам з талонамі не больш чым на 23% падаражэюць і праязныя квіткі шматразовага карыстання. Гэта значыць, што месячны білет на аўтобус і тралейбус можа каштаваць да 70 тысяч рублёў. Таксама павялічыцца кошт праезду ў прыгарадных маршрутах: у звычайных аўтобусах 1 кіламетр шляху будзе каштаваць 264 рублі, а ў камфартабельных - 274 рублі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках