9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у Менску з 1 красавіка не падаражэе

20
Праезд у Менску з 1 красавіка не падаражэе

Падаражэнне будзе, але калі - невядома.

Мабыць, менчукі вельмі часта задавалі гэтае пытанне транспартнікам, бо за пару дзён да гадзіны «X» на касах метро, ​​у дадатак да абвестак «не больш за 4 жэтоны ў адныя рукі», з'явілася інфармацыя аб тым, што пакуль, як і раней, праезд будзе каштаваць Br1300.

1 красавіка кошт талонаў, жэтонаў і праязных застанецца ранейшым, пацвердзілі карэспандэнту партала interfax.by ў «Менсктрансе».

Падаражэнне будзе, але пакуль, паведамілі транспартнікі, «такой інфармацыі няма». Калі кошт праезду ўсё ж вырасце, супрацоўнікі прадпрыемства не каментуюць.

Нагадаем, некалькі дзён таму канал «Беларусь-1» паведаміў, што кошт праезду на менскім гарадскім грамадскім транспарце з 1 красавіка падаражэе на Br200 і складзе Br1500.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках