9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Упершыню мне падабаецца тое, што адбываецца ў Расеі

50
Анатоль Лябедзька: Упершыню мне падабаецца тое, што адбываецца ў Расеі

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька знаходзіцца ў Маскве з візітам салідарнасці з расейскімі дэмакратамі.

Ён сустракаўся з расейскімі палітыкамі і журналістамі, сочыў за падзеямі на месцы. Ацэньваючы ход расейскай кампаніі, Лябедзька выказвае думку, што ў Беларусі выбары праходзяць на парадак больш груба і жорстка, перадае «Радыё Свабода».

«Упершыню за доўгія гады мне падабаецца тое, што адбываецца ў Расеі. І гэта ўплывае на сітуацыю ў Беларусі. Упершыню не толькі Крэмль, але і Балотная плошча фарміруюць грамадскую думку ў Расеі. І інфармацыйная плынь, якая зараз ідзе ў нашую краіну, мае пазітыўнае змест», - сказаў палітык.

Лябедзька лічыць, што пасля выбараў Пуцін можа пайсці на палітычныя рэформы з пазітыўным зместам.

«Пуцін не хацеў бы вяртацца ў мінулае, а хацеў бы ісці ў будучыню, а за гэта трэба таксама плаціць. Таму калі ў бліжэйшы час у Расеі пройдуць палітычныя рэформы, вынікам якіх стануць датэрміновыя выбары ў Думу, з'яўленне праваліберальнай партыі, у якую ўвойдуць і Кудрын, і Прохараў, і Бялых, то будзе ўжо іншы палітычны расклад ў Расеі. Калі яны пойдуць на тое, каб адкрыць нейкія шлюзы для грамадзянскай супольнасці, каб яна станавілася больш моцнай, то гэта ўжо будзе іншая Расея. А для Беларусі гэта станоўча», - дадаў лідэр АГП.

Анатоль Лябедзька лічыць вельмі важным, што будуць працягвацца выступы неабыякавых грамадзянаў Расеі, якія прымусілі б Крэмль ісці на такія рэформы і грамадскі дыялог з грамадствам.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках