25 красавiка 2024, Чацвер, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкую крэпасць абрабавалі

31
Брэсцкую крэпасць абрабавалі

Вандалы выкралі металічную пліту з манумента «Зорка» мемарыяльнага комплексу (МК) «Брэсцкая крэпасць-герой».

Пра гэта БелТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама.

«Зорка» - не проста манумент - гэта ўваход у мемарыял (праца А.А. Бембеля). На скрадзенай пліце высечаны надпіс: «У гады Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд акупацыі 1941-1944 гг., на тэрыторыі крэпасці фашысты праводзілі расстрэл мірных жыхароў».

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, высвятляецца сума шкоды.

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе гэта не першы факт вандалізму ў абласным цэнтры. У студзені на вул.Савецкай невядомыя выдралі металічны элемент памятнага знака «Стары ліхтар». Вага скрадзенага фрагмента - каля 50 кг. Гэты памятны знак, які стаў славутасцю пешаходнай вуліцы, быў усталяваны ў ліпені 2009 года ў дні святкавання 990-годдзя горада. Кампазіцыя ўключае міні-скульптуру лятучай мышы з ліхтаром у лапах, «Наказъ» гарадскога галавы аб парадку і часе запальвання ліхтароў, а таксама бронзавую пліту, замацаваную на валуне ля падножжа знака, на якой намаляваная схематычна карта Брэст-Літоўска канца XIX стагоддзя.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках