10 чэрвеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паедзе на інаўгурацыю Пуціна

36
Лукашэнка паедзе на інаўгурацыю Пуціна

Уступленне на пасаду прэзідэнта Расеі адбудзецца ў Маскве 7 мая.

Кіраўнік справамі прэзідэнта Уладзімір Кожын распавёў «Коммерсанту» аб гасцях, запрошаных на цырымонію інаўгурацыі абранага прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, якая адбудзецца ў Крамлі 7 мая.

«Ужо атрыманае пацвярджэнне прыезду ў расейскую сталіцу ад Сільвіа Берлусконі і Герхарда Шродэра», - паведаміў выданню Уладзімір Кожын, чыё ведамства адказвае за падрыхтоўку і правядзенне урачыстасцяў. Выданне адзначае, што экс-прэм'ер Італіі Сільвіа Берлусконі і былы канцлер Германіі Герхард Шродэр даўнія сябры Уладзіміра Пуціна. У бытнасць лідарамі Італіі і ФРГ яны не раз падтрымлівалі Расею на сусветнай арэне. Сяброўскія зносіны палітыкаў захаваліся і пасля таго, як Шродэр і Берлусконі засталіся за бортам вялікай палітыкі.

На інаўгурацыю Пуціна чакаюць і дзеючых прэзідэнтаў. «Мы вядзем перамовы з лідарамі краін СНД», - заявіў выданню Уладзімір Кожынаў. Па ягоных словах, у Маскву павінныя прыехаць кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Украіны. Як адзначае выданне, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў - самыя блізкія партнёры Расеі на постсавецкай прасторы. З Менскам і Астаной Масква будуе задуманы Пуціным Еўразійскі эканамічны саюз.

На думку газеты, цікавасць да ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча носіць некалькі іншы характар: Крэмль усё яшчэ спадзяецца падлучыць суседнюю Украіну да сваіх інтэграцыйных праектаў, аднак Кіеў пакуль упарціцца.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках