Пуцін: Інтэграцыя Расеі, Беларусі і Казахстана ўжо незваротная
95- 11.04.2012, 14:22
Уладзімір Пуцін назваў інтэграцыю на постсавецкай прасторы ключавой задачай знешняй палітыкі і эканомікі Расеі.
«Лічу, што паглыбленне інтэграцыі на постсавецкай прасторы з'яўляецца ключавой задачай і эканомікі, і знешняй палітыкі Расеі. Ключавой. Важнейшага ў нас нічога няма. Ад гэтага залежыць нашая будучыня», - сказаў Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанні дэпутатаў Дзярждумы.
Пры гэтым Расеі трэба павышаць уласную прывабнасць у вачах суседзяў, станавіцца, па словах Пуціна, магнітам, да якога хочуць далучыцца, паведамляе РІА «Новости».
«Калі, скажам, некаторыя былыя рэспублікі Савецкага Саюза, якія не прынялі яшчэ рашэння аб удзеле ў глыбокіх інтэграцыйных працэсах, усё ж такі задумаюцца над тым, што гэта выгадна, каб ніхто там ўнутры гэтых краін не спасылаўся на тое: «Куды мы там далучаемся? У іх жа ўнутры краіны няма роўнасці», - растлумачыў ён.
«Я думаю, што гэтыя працэсы інтэграцыйнага характару, якія зараз запушчаныя, даюць рэальны вынік, не толькі павінныя быць нашым прыярытэтам, яны і будуць нашым прыярытэтам», - запэўніў расейскі прэм'ер.