Русы: Да канца красавіка пытанне паставак мяса і малака ва Украіну будзе вырашанае
2- 12.04.2012, 11:47
Перамовы наконт аднаўлення паставак беларускай мяса-малочнай прадукцыі ва Украіну яшчэ ідуць.
Аб гэтым БелТА паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы.
У прыватнасці, адказваючы на пытанне аб тым, калі магчымае аднаўленне паставак, віцэ-прэм'ер сказаў: «Думаю, да канца месяца ўсё будзе вырашанае».
Як паведамлялася, Дзяржветфітаслужба Украіны з 1 сакавіка 2012 года часова прыпыніла ўвоз на тэрыторыю Украіны мяса-малочнай прадукцыі беларускай вытворчасці. Каб пераканацца ў якасці і бяспекі малочнай і мясной прадукцыі з Беларусі, нашую краіну ў сакавіку наведалі спецыялісты Дзяржветфітаслужбы Украіны. Яны правялі аўдыт Дзяржаўнай ветэрынарнай службы Беларусі на прадмет магчымасці кампетэнтных органаў рэспублікі забяспечыць бяспеку прадуктаў харчавання, што выпускаюцца ў нашай краіне. Працоўная група таксама праінспектавала працу шэрагу прадпрыемстваў малочнай галіны Беларусі. На гэтым тыдні перамовы працягнуліся на тэрыторыі Украіны. Туды выязджала дэлегацыя з Беларусі, бакі падпісалі пратакол, які прадугледжвае канкрэтныя крокі для вырашэння пытання аб аднаўленні паставак беларускай мяса-малочнай прадукцыі ва Украіну.