9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь узмацніла памежны кантроль з ЕЗ

11
Беларусь узмацніла памежны кантроль з ЕЗ

Беларуская транспартная інспекцыя ўзмацніла працэдуры праверкі перавозчыкаў з Літвы і іншых краін ЕЗ на беларуска-літоўскай мяжы.

Пра гэта паведамляе міністэрства транспарту Літвы, перадае «Радыё Свабода».

Ва ўсіх перавозчыкаў, якія дастаўляюць грузы трэцяга боку па двухбаковых дазволах, фіксуюцца парушэнні. Праехаўшы Беларусь, такія грузавыя аўтамабілі, па звестках міністэрства, затрымліваюцца на нявызначаны тэрмін на беларуска-расейскай мяжы.

Міністэрства транспарту рэкамендуе літоўскім перавозчыкам, якія вязуць грузы нелітоўскага паходжання ў Расею па двухбаковых літоўска-расейскіх дазволах, пакуль што ўстрымацца ад транзіту праз Беларусь.

На гэтым тыдні прадстаўнікі перавозчыкаў Літвы накіруюцца ў Беларусь, каб даведацца чаму быў узмоцнены кантроль над перавозкамі. На наступным тыдні плануецца міжведамасная нарада літоўскіх і расейскіх устаноў у Маскве.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках