У Пецярбургу спалілі чучала Лукашэнкі (Відэа)
38- 2.04.2012, 10:42
У Пецярбургу група сацыяльных актывістаў выступіла супраць палітыкі беларускага дыктатара.
«У Менску самадзержац Лукашэнка пакараў смерцю двух чалавек. Маладых хлопцаў - Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава пакаралі смерцю 17 сакавіка па надуманых абвінавачваннях падкантрольнага ўладам суду. У людзей адабралі жыццё - гэта вышэйшая мера пакарання, даступная дыктатарскаму рэжыму. Адкрыты тэрор у дачыненні да народа - вось спосаб кіравання ўБеларусі. Такая сітуацыя ў суседняй краіне склалася не адразу. Спачатку тамтэйшы прэзідэнт падоўжыў свой тэрмін паўнамоцтваў, змяніўшы канстытуцыю, потым зладзіў фальсіфікацыі на выбарах, а ўсіх пратэстоўцаў разагнаў і, нарэшце, набыў не абмежаваную і вечную ўладу», - гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзілі ўдзельнікі акцыі ў СМІ.
Чучала Аляксандра Лукашэнкі было спаленае ў Пецярбургу ля Спаса на Крыві, перадае «Эхо Москвы».