Дыктатар выступіць з «пасланнем» 19 красавіка
49- 2.04.2012, 11:02
Лукашэнка выступіць з «пасланнем» да беларускага народу і «нацыянальнага сходу» 19 красавіка.
Пра гэта стала вядома 2 красавіка на адкрыцці апошняй сесіі «палаты прадстаўнікоў» чацвёртага склікання, перадае «Радыё Свабода».
Старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка заклікаў «прыгожа, годна завяршыць сваё скліканне».
Ён таксама заклікаў «дэпутатаў» узмацніць падрыхтоўку да новых «выбараў». Па словах Андрэйчанкі, «іх апаненты ўжо пачалі падрыхтоўку да іх».