Штрафы за парушэнне ПДР могуць павялічыцца
7- 2.04.2012, 12:17
Транспартная пракуратура прапануе павялічыць штрафы за парушэнні ПДР на чыгуначных пераездах.
Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БелТА у Беларускай транспартнай пракуратуры.
Прапановы аб узмацненні жорсткасці санкцый за правапарушэнне, прадугледжанае артыкулам 18.15 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Парушэнне правілаў праезду чыгуначнага пераезду», прадстаўленыя для разгляду і ўключэння ў праект закона аб унясенні змяненняў у КоАП Беларусі.
Акрамя таго, транспартнай пракуратурай унесеная прапанова кіраўніцтву УДАІ МУС, Беларускай чыгункі і кіраўнікам абласных адміністрацый прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі руху на чыгуначных пераездах і ўзмацніць кантроль за выкананнем правілаў праезду праз чыгуначныя пераезды кіроўцамі аўтатранспартных сродкаў, а таксама правесці абследаванне участкаў аўтамабільных дарог, якія непасрэдна прымыкаюць да пераездаў, што не ахоўваюцца.
У 2011 годзе адбылося павелічэнне колькасці ДТЗ на чыгуначных пераездах ў паўтара разы і склала 47 выпадкаў (у 2010-м - 27). У выніку 9 чалавек загінулі, яшчэ 19 атрымалі траўмы рознай ступені цяжккасці. Вінаватымі кожнага такога здарэння былі кіроўцы аўтамабіляў, якія ігнаравалі забараняльныя сігналы і правілы ПДР.