Касцёл супраць галадовак і смяротнага пакарання
39- 2.04.2012, 16:04
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі выказаў пазіцыю Каталіцкага царквы аб праблеме смяротнага пакарання, палітычных зняволеных і галадовак.
Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што касцёл ужо заяўляў сваю пазіцыю адносна смяротнага пакарання, і яшчэ раз падкрэсліў: «Мы за тое, што Бог даў жыццё і Бог валадар жыцця», паведамляе «Наша Ніва».
Праблему палітвязняў архібіскуп пракаментаваў так: «Магчыма, не вельмі этычна задаваць духоўнай асобе такое пытанне. Мы служым усім людзям і молімся за ўсіх людзей. Справы палітычныя - гэта справы палітычныя. Мы займаемся духоўным акармленнем людзей».
Пра галадоўку палітвязня Сяргея Каваленкі Тадэвуш Кандрусевіч сказаў так: «З пункту гледжання сацыяльнага вучэння касцёла, кожны чалавек павінен клапаціцца пра сваё здароўе. І касцёл не падтрымлівае такой акцыі, як галадоўка».