У Гродне зноў абрынуўся жалезны дах пясочніцы
9- 25.04.2012, 9:46
У Гродне навесы дзіцячых грыбкоў падаюць як дождж. Яшчэ адзін выпадак каля дома па вуліцы В. Соламавай 151а.
Такі ж металічны грыбок, тая ж вуліца, тое ж пашкоджанне і падобны вынік. Толькі розныя дамы і розныя двары. Як ужо пісала газета Вячэрні Гродна - нядаўні выпадак з падзеннем падстрэшка дзіцячага грыбка ледзь не прывёў да гібелі дзяцей па адрасе вул. В. Соламавай, 48б. Новы выпадак па той жа вуліцы двума кіламетрамі вышэй адбыўся каля дома 151а. Паглядзіце на здымак і пераканайцеся - гэтае супадзенне не выпадковае, піша grodno.ru.
Канструктыўная асаблівасць дадзенага тыпу грыбкоў небяспечная і мае слабое месца. Не спрачаемся - нашыя падлеткі, часам, самі ствараюць дадатковую нагрузку, але гэта трэба было ўлічыць пры мантажы падобных вырабаў. У адваротным выпадку - у наступны раз, усё можа скончыцца значна больш трагічна.
