10 чэрвеня 2026, Серада, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкая «раёнка» спрабуе апраўдаць забарону 15 пікетаў

9
Брэсцкая «раёнка» спрабуе апраўдаць забарону 15 пікетаў

Дзяржаўная газета Брэсцкага раёна «Заря над бугом» вырашыла прысвяціць артыкул заяўкам на правядзенне пікетаў супраць пагаршэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне.

Публікацыя мае назву «Бунтарства пад ... капірку», а яе аўтар Ала Кавалёва пачынае артыкул такім паведамленнем: «У апошні час усё больш з'яўляецца так званых праваабаронцаў, якія, не маючы элементарнага ўяўлення аб становішчы спраў у раёне, у канкрэтных населеных пунктах, з чыйсьці падачы сваімі дзеяннямі спрабуюць выклікаць пратэстныя настроі ў людзей. Бесперспектыўнасць іх памкненняў у тым, што яны не знаходзяць падтрымкі сярод насельніцтва ды і самі не з'яўляюцца перакананымі прыхільнікамі прапанаваных мерапрыемстваў. Проста не інакш як камусьці не па душы сацыяльная стабільнасць, правапарадак, дынамічнае развіццё эканомікі ў нашым рэгіёне».

Далей аўтар спрабуе давесці чытачам, што большасць з тых, хто быў пазначаны як ініцыятар пікетаў, на самой справе дачынення да такіх мерапрыемстваў не маюць, бо адмовіліся з’явіцца ў органы мясцовай улады для ўдакладнення пытанняў, звязаных з правядзеннем згаданых акцый. Пры гэтым Ала Кавалёва ўпэўнена сцвярджае, што нібыта арганізатары пікетаў абавязаны былі наведаць сельвыканкамы, а паколькі гэта зрабілі не ўсе, дык тады яны з’яўляюцца, на думку журналіста дзяржаўнай газеты, «ліпавымі» ініцыятарамі падобных мерапрыемстваў, піша ПЦ «Вясна».

Гэта публікацыя ў брэсцкай «раёнцы» фактычна спрабуе апраўдаць дзеянні мясцовых уладаў, якія забаранілі месяц таму ўсе 15 пікетаў, што планаваліся ў вёсках прыбужскага рэгіёна.  

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках