9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце забаранілі акцыю супраць забойстваў жывёлаў

18
У Брэсце забаранілі акцыю супраць забойстваў жывёлаў

Брэсцкі гарвыканкам забараніў правядзенне мерапрыемства ў падтрымку ўкраінскай «Акцыі супраць забойства бяздомных жывёлаў «Fair Play».

Заяўку на правядзенне раздачы ўлётак падавала жыхарка Брэста Ірына Сіняпкіна, паведамляе «Радыё Свабода».

Жанчына прасіла дазволіць ёй распаўсюджваць на вуліцы ўлёткі з тэкстам у абарону жывёл: «Украінскія і еўрапейскія абаронцы жывёлаў патрабуюць ад урада Украіны спыніць забойствы жывёлаў, якія здзяйсняецца па распараджэнні ўладаў напярэдадні чэмпіянату свету па футболе «Еўра-2012».

Ірына Сіняпкіна ў тэксце ўлёткі збіралася данесці да жыхароў горада, што выказвае «салідарнасць з абаронцамі жывёлаў Украіны». Жанчына перакананая, што «ўсе мы атрымліваем маральныя траўмы, калі бачым гэтыя жахі, бо некаторыя становяцца жорсткімі і абыякавымі да чужога болю».

Забарону акцыі падпісаў намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслаў Хафізаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках