9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксюша Дзягелька перамагла ў рэгіянальным конкурсе «Я - лідар»

44

Але кліп «Я з вёскі» на конкурсе не паказвалі.

25 красавіка Ксюша Дзягелька перамагла ў адборы конкурсу «Я - лідар», перадае «Еўрарадыё».

Сямікласніца з гарадскога пасёлка Акцябрскі ў перамозе і не сумняецца:

«Як я ацэньваю свае шансы... Думаю, што перамагу. Натуральна, прысутнічае дух спаборніцтва! Я хвалююся, але, мне падаецца, здолею справіцца з хваляваннем», - кажа Ксюша ў інтэрв’ю напярэдадні конкурсу.

Нагадаем, кліп Ксюшы Дзягелька «Я з вёскі», падрыхтаваны да конкурса «Я - лідар», «разарваў» Байнэт. За 10 дзён відэа сабрала 708 тысяч праглядаў. Але ў прэзентацыі Ксюшы яно чамусьці не выкарыстоўваецца.

«Шмат людзей было. Дзеці, і нашыя школьнікі, як гледачы. І нікога тут не было чужога. Праграмы ўсе былі вартыя… Ну, вас жа Акцябрскі раён цікавіць, так? Першае месца яны занялі, але ў іх была зусім іншая прэзентацыя. Не тая, што ў Інтэрнэце. Не было ўвогуле кліпа, прэзентацыя была іншая», — распавядае намесніца дырэктара школы №11, якая прымала конкурс.

Маці Ксюшы Дзягелька супакойвае: «Я - лідар» - не «Еўрабачанне», і песні змяняць тут не прынята:

«Песню яны не змянялі. Я вам кажу, што рыхтавалі яе. Кліп, можа, і не паказвалі… Я так разумею, што гэта быў завочны этап, і нумароў трэба некалькі… Але яны рыхтавалі і іншы нумар. Я так разумею, іх некалькі. Натуральна, яны ўсе задаволеныя, бо перамаглі».

Маці Ксюшы вельмі хацела трапіць на конкурс. Нават узяла на працы адгул. Але… неспадзяванка: жанчына не ўлязае ў аўтобус, якім канкурсанты едуць з Акцябрскага ў Мазыр!

«Мне ў аўтобусе не хапіла месца. Замовілі маленькую «газельку», таму толькі ўдзельнікі конкурсу паехалі, і ўсё. Я сама папрасіла, каб мне скінулі на флэшку, каб я гэты нумар паглядзела”, - распавядае жанчына.

Па ейных словах, Ксюша за апошнія два тыдні вельмі стамілася.

Маці Ксюшы Дзягелька: «Неяк яна, ведаеце, зашугалася ад усяго гэтага, ці што… Нават не ведаю, ці дасць яна вам інтэрв’ю. Апошнім часам адмахваецца ад усяго… Стамілася дзіця!»

Дырэктар акцябрскага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі выступ Ксюшы Дзягелька каментаваць не хоча. У голасе жанчыны падчас размовы адчуваецца напружанне… Вельмі нешматслоўны і аўтар тэксту «Я з вёскі» Андрэй Павук:

«Паслухайце, Павел Свярдлоў… Я вам не магу ніякіх каментарыяў пакінуць».

Што далей? Пасля перамогі на адборы ў Мазыры Ксюша Дзягелька павязе сваю песню на абласны этап конкурсу «Я - лідар» у Гомель. Ён пройдзе ў наступную суботу, 28 красавіка.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках