9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івашкевіч хоча падыскутаваць з працаўнікамі Мазырскага НПЗ

8
Івашкевіч хоча падыскутаваць з працаўнікамі Мазырскага НПЗ

Віктар Івашкевіч звярнуўся да старшыні прафкама Мазырскага НПЗ Вольгі Кулыба з заклікам арганізаваць адкрыты сход ўсіх працаўнікоў прадпрыемства, у якім ён сам гатовы прыняць удзел.

Аб гэтым апазіцыйны палітык паведаміў БелаПАН.

Зварот Івашкевіча звязаны з заявай прафкама Мазырскага НПЗ, які 5 красавіка падтрымаў патрабаванні аператаркі ЭВМ Марыны Цыбліенка спагнаць з яго праз суд кампенсацыю маральнай шкоды.

Як раней паведамлялася, Цыбліенка хоча спагнаць з Івашкевіча 500 тысяч рублёў для кампенсавання маральнай шкоды, якую нібыта ёй асабіста нанеслі ягоныя выказванні адносна ўвядзення эканамічных санкцый з боку Еўразвяза.

Як заявіў Івашкевіч, на сустрэчы з працаўнікамі Мазырскага НПЗ ён прапануе абмеркаваць наступныя пытанні: «Што неабходна зрабіць, каб не дапусціць санкцый? Хто скраў у мінулым годзе ў працаўнікоў завода вялікую палову зберажэнняў і заробкаў? Хто вінаваты ў штомесячным росце коштаў на гарачую ваду і электрычнасць, на мяса і малако, на бензін і праезд у грамадскім транспарце? У чыю кішэню ідуць мільярдныя крэдыты, расейскія датацыі і прыбыткі ад гандлю з Еўропай, мільярды даляраў ад распродаже прадпрыемстваў расейскім алігархам і арабскаму бізнэсу, а нашай зямлі - кітайскім каланістам? Чаму ад продажу «Белтрансгазу» і зніжэння расейскіх коштаў на газ і нафту для Беларусі заробкі не павялічыліся, а кошты не пайшлі ўніз? Чаму прафсаюз падтрымлівае сваіх сябраў толькі ў падачы пазоваў, а не патрабуе ад працадаўцаў павысіць ім заработную плату?»

Падобны зварот Івашкевіч таксама накіраваў старшыні прафкама Наваполацкага НПЗ Вользе Рагоўскай з мэтай папярэджання магчымасці падачы ў дачыненні да яго пазоўнай заявы аб пакрыцці страт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках