9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аблога» Raiffeisen Bank Polska працягваецца (Фота)

8

Беларускія палітбежанцы ў Польшчы ў трэці раз правялі акцыю каля галоўнага офіса Raiffeisen Bank Polska.

Падчас правядзення двух папярэдніх кіраўніцтву Raiffeisen Bank былі перададзеныя петыцыі, у якіх выказваўся пратэст супраць адкрыцця крэдытнай лініі для Беларусі, перадае сайт ffight.org.

Праз некалькі хвілін з пачатку раздачы інфармацыйных улётак па просьбе начальніка аховы банка прыехала паліцыя і, праверыўшы дакументы ў пікетоўцаў, папрасіла іх адысці ад уваходу ў будынак на адлегласць двух метраў.

На гэтым інцыдэнт быў вычарпаны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках