9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«МММ» прад'явілі рахунак на 800 мільёнаў рублёў

18
«МММ» прад'явілі рахунак на 800 мільёнаў рублёў

Шкода ад дзейнасці «МММ-2011» у Беларусі ацэньваецца ў 800 мільёнаў рублёў.

Пра гэта журналістам 27 красавіка паведаміў старшыня Следчага камітэта Валер Вакульчык, перадае БелаПАН.

Паводле яго, па справе праходзяць пяць чалавек, яны знаходзяцца пад вартай. Фігурантам справы прад'яўленае абвінавачванне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці па частцы 3 артыкула 233 Крымінальнага кодэкса. «У справы ёсць добрыя судовыя перспектывы», - упэўнены Вакульчык.

Ён паведаміў, што па справе прызначана шмат экспертыз, вывучаецца кожны арыштаваны рахунак, інфармацыя ў канфіскаваных кампутарах.

Па словах Вакульчыка, калі ў ходзе следства апынецца, што злачынства арганізоўвалася з-за межаў Беларусі, то Следчы камітэт звярнуцца па дапамогу ў іншыя краіны.

Супрацоўнікі менскага офіса «МММ-2011» былі затрыманыя спецслужбамі 16 сакавіка. Потым у дачыненні да іх КДБ узбудзіў справу па ч. 3 арт. 233 КК. Расследаванне было перададзенае ў Следчы камітэт.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках