28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каткавец далі прэмію. Не Шнобелеўскую (Фота, відэа)

47

За шматгадовую плённую працу і значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Каткавец узнагародзілі ганаровай граматай Савета міністраў.

Уручаў грамату прэм'ер-міністрМіхаіл Мясніковіч, паведамляе прэс-служба ўрада.

Надзея Каткавец працавала з 2003 года на пасадзе намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, а з 2004 года па красавік бягучага года - першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

У цяперашні час яна з'яўляецца дырэктарам дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Але, перш за ўсё, Надзея Мікалаеўна палюбілася журналістам і стала зоркай Байнэта пасля сваёй неперадавальнай прэс-канферэнцыі пра «хаацічэскі сложныя цэны» ў лютым 2011 года.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках