9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ аднаго маладафронтаўца асудзілі на 7 сутак

4
Яшчэ аднаго маладафронтаўца асудзілі на 7 сутак

Актывіста міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Зміцера Крамянецкага асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту.

Такое рашэнне прыняў 28 красавіка суд Савецкага раёна Менска, перадае БелаПАН.

Крамянецкі асуджаны па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Як паведаміў Крамянецкі, яго разам з Уладзімірам Яроменкам затрымалі каля будынку суду Савецкага раёна 27 красавіка.

«Мы чакалі суду над нашымі таварышамі - Мікалаем Дземідзенкам, Міхаілам Мускім і Раманам Васільевым. Мы літаральна на пару хвілін адлучыліся ў краму, каб купіць мінеральную ваду і цыгарэт. У гэтыя хвіліны да нас падскочылі людзі ў форме палка міліцыі спецыяльнага прызначэння і затрымалі нас», - сказаў актывіст «Маладога фронту».

Па словах Крамянецкага, яму паставілі ў віну тое, што ён нібыта лаяўся матам на прыступках будынка суда Савецкага раёна.

Як заявіў актывіст, супрацоўнікі міліцыі нават не хавалі, што іх затрыманне звязанае з удзелам у акцыі «Чарнобыльскі шлях - 2012». «Яны казалі, што мы за ўдзел адкажам», - сказаў прадстаўнік «Маладога фронту».

Ён паведаміў, што мае намер абскардзіць рашэнне суда Савецкага раёна ў вышэйстаячай інстанцыі. «Але я не маю ілюзіяў з гэтай нагоды. Хутчэй за ўсё, Менскі гарадскі суд пацвердзіць рашэнне суда Савецкага раёна, хоць я невінаваты ў тым, у чым мяне вінавацяць. Тым не менш прысуд я буду абскарджваць», - заявіў Крамянецкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках