10 чэрвеня 2026, Серада, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэатр Блумсберы вымушаны апраўдвацца за выступ Купалаўскага тэатра

22
Тэатр Блумсберы вымушаны апраўдвацца за выступ Купалаўскага тэатра

Лонданскі тэатр Блумсберы адрэагаваў на абурэнне, выкліканае запрашэннем тэатра імя Янкі Купалы ў Вялікабрытанію.

«Тэатр Блумсберы прадаставіў магчымасць дабрачыннага выступу беларускаму тэатру імя Янкі Купалы з мэтай прасоўвання культурнай спадчыны Беларусі па просьбе беларускай амбасады. Тэатр не прымаў удзелу ў стварэнні спектакля і падрыхтоўцы да яго паказу, спектакль не ўваходзіў у абвешчаную праграму мерапрыемстваў, - гаворыцца ў заяве тэатра Блумсберы. - Падаючы магчымасць арэнды памяшканняў, мы не мелі намераў рабіць палітычныя заявы і, тым больш, падтрымліваць і заахвочваць беларускі рэжым».

Выступленне тэатра імя Янкі Купалы, якое прайшло 10 мая ў Лондане, выклікала абурэнне сярод шматлікіх прыхільнікаў тэатра. Наведвальнікі старонкі тэатра Блумсберы ў «Фэйсбуку» назвалі гэтую падзею ганьбай і распавялі пра рэпрэсіі, якім падвяргаюцца жыхары Беларусі, а таксама, аб тым, што ў краіне неаднаразова затрымлівалі людзей за наведванне спектакляў Свабоднага тэатра, які вымушаны выступаць у падполлі.

У дзень выступу тэатра імя Янкі Купалы Міжнародны камітэт за свабоду артыстаў правёў акцыю ў Лондане ў падтрымку беларускіх незалежных дзеячаў мастацтва.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках