9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Vinsent і Sciana дадуць сумесны канцэрт у Вільні

2
Vinsent і Sciana дадуць сумесны канцэрт у Вільні

Выканаўца Vinsent і гурт Sciana дадуць сумесны канцэрт 19 мая пад назвай «Салідарнасць з Беларуссю» ў межах праекта «Беларуская вясна ў Вільні».

«Мы спадзяемся, што людзі, якія прыйдуць на канцэрт, змогуць адчуць, што яны разам, у іх агульныя мэты і адна ідэя - вольная і дэмакратычная Беларусь», - кажа Тузіну Гітоў арганізатар канцэрту, кіраўнік StudAlliance Кірыла Атаманчык.

Канцэрт двух беларускіх каманд пройдзе 19 ма“. У гэты ж дзень у Вільні пройдзе Дзень вулічнай музыкі. Vinsent і Sciana выступяць у клубе «Propaganda», які знаходзіцца на гары Таўрас. Канцэрт пройдзе пад слоганам «Салідарнасць з Беларуссю» і праводзіцца ў межах праекта «Беларуская вясна ў Вільні», арганізаванага моладзевай асацыяцыяй StudAlliance. Мэта праекта - інфармаванне жыхароў Літвы аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі праз музыку, мастацтва і грамадскую актыўнасць.

Пачатак канцэрту ў 19:00. Уваход вольны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках