Міністры ЕЗ абмяркуюць магчымасць байкоту Еўра-2012
4- 14.05.2012, 9:40
Міністры замежных спраў ЕЗ сёння вырашаць, ці дапаможа Юліі Цімашэнка байкот футбольнага турніру ва Украіне.
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч спадзяецца вітаць дзяржаўных дзеячаў Еўрапейскага Звяза на турніры Еўра-2012, які пачнецца ва Украіне і Польшчы 8 чэрвеня, нагадвае Reuters (пераклад - charter97.org).
Галандыя, чыя нацыянальная каманда ўдзельнічае ў гульні ў Харкаве 9 чэрвеня, ужо заявіла, што не будзе пасылаць ніякіх палітычных прадстаўнікоў ва Украіну. Такое ж рашэнне прыняла Еўрапейская камісія.
Адным з аргументаў праціўнікаў байкоту турніру, з'яўляюцца асцярогі таго, што Украіна пойдзе па шляху Беларусі. Але многія дыпламаты не згодныя з гэтым.
«Мы не думаем, што рашэнне аб байкоце абавязкова вымусіць Украіну пайсці па шляху Беларусі, - сказаў адзін адзін з дыпламатаў. - У Беларусі адносіны з Расеяй. Украіна - гэта іншы выпадак. Мы не хочам, каб яна пайшла па гэтым шляху».
Таксама сёння міністры, як чакаецца, увядуць новыя візавыя забароны і прымуць рашэнне аб замарожванні актываў яшчэ трох сірыйскіх чыноўнікаў, звязаных з рэпрэсіямі супраць мірнага насельніцтва.