9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паехаў

49
Паехаў

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Расейскую Федэрацыю, дзе 15 мая прыме ўдзел у самітах АДКБ і СНД.

У расейскай сталіцы адбудзецца паседжанне юбілейнай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, прысвечанай 20-годдзю падпісання Дамовы аб калектыўнай бяспецы і 10-годдзю стварэння АДКБ.

Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць меры па калектыўным супрацьдзеянні глабальным і рэгіянальным выклікам бяспекі, падвядуць вынікі дзейнасці АДКБ за дзесяцігоддзе і намецяць прыярытэтныя напрамкі развіцця арганізацыі.

Аляксандр Лукашэнка таксама прыме ўдзел у нефармальным паседжанні Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД, дзе будуць абмеркаваныя пытанні далейшага ўзаемадзеяння ў межах гэтага інтэграцыйнага ўтварэння, а таксама актуальныя міжнародныя тэмы.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках