9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На акцыю ў Смалявічах выйшаў «заяц» (Фота)

12

Учора ўдзень у пяцідзесяці метрах ад будынка Смалявіцкага райвыканкама моладзевыя актывісты «Zмены» правялі акцыю салідарнасці з Андрэем Дзмітрыевым і Міхаілам Пашкевічам.

Нечакана ў самым цэнтры горада з'явіўся вялікі плюшавы заяц, які пачаў раздаваць жыхарам ўлёткі, якія заклікаюць праявіць салідарнасць з асуджанымі актывістамі «Гавары праўду», якіх суддзя Алена Міснік прысудзіла 7 мая бягучага года да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 10 сутак, паведамляе прэс-служба «Гавары праўду».

Акцыя доўжылася каля паловы гадзіны, было раздадзена больш за пяцьдзесят інфармацыйных бюлетэняў. Пільная Смалявіцкая міліцыя, якая здолела разглядзець правапарушэнне ў агульным сходзе дачнікаў 10 сакавіка, з-за ўдзелу ў якім і атрымалі свае тэрміны Дзмітрыеў і Пашкевіч, на гэты раз спасавала. Хутчэй за ўсё, мясцовых «пінкертонаў» увялі ў зман чырвона-зялёныя колеры касцюма дзёрзкага «вушасціка» - яны, напэўна, падумалі, што гэта чарговы флэш-моб актывістаў БРСМ. Таму заяц затрыманы не быў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках