9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ажубаліса назвалі ў Беларусі Феліксам Дзяржынскім

18
Ажубаліса назвалі ў Беларусі Феліксам Дзяржынскім

А ягоныя апошнія выказванні - «недарэчнымі».

Нядаўнія выказванні міністра замежных спраў Літвы аб неабходнасці стварэння ў Беларусі «пераходнага савета» можна лічыць рэкорднымі па ступені сваёй недарэчнасці. Такое меркаванне БелТА выказаў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каментуючы заявы ў прэсе міністра замежных спраў Літвы Аўдронюса Ажубаліса.

«Складваецца ўражанне, што Ажубаліс пачынае думаць як Фелікс Дзяржынскі. Можа, гэта адбылося ад стомы, як ён сам кажа, але па ступені недарэчнасці гэтай заявы ён у сваім статусе міністра замежных спраў можа смела прэтэндаваць на запіс у Кнізе рэкордаў Гінеса», - сказаў Андрэй Савіных.

Напярэдадні Ажубаліс ў адным з інтэрв'ю заявіў, што «стаміўся ад планаў па падтрымцы беларускай апазіцыі». «Я бачу адзін, даволі адчайны шлях. Разам з нашымі сябрамі ў Амерыцы нам трэба пачынаць думаць пра пераходны савет. Мы павінныя стварыць альтэрнатыўны цэнтр сілы. Такая паралельная структура магла б знайсці водгук у краіне. Гэта ідэя, але пакуль я не атрымаў ніякай рэакцыі на яе з Бруселя», - цытуюць Ажубаліса інтэрнэт-рэсурсы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках