10 чэрвеня 2026, Серада, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чакана: Вярхоўны суд прыняў бок Мінюста

1
Чакана: Вярхоўны суд прыняў бок Мінюста

16 мая Вярхоўны суд пакінуў без зменаў рашэнне Мінюста вынесці папярэджанне Хрысціянскай дзелавой ініцыятыве.

ХДІ ўзначальвае сустаршыня стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Георгій Дзмітрук.

Адной з падстаў для папярэджання стала тое, што бланк ХДІ не адпавядае афіцыйным стандартам СТБ.

Дзмітрук кажа, што стандарт СТБ - тэхнічны, а не прававы дакумент, і ён нідзе не апублікаваны. Да таго ж, бланк самога Мінюста таксама не адпавядае СТБ - на ім тэлефонныя нумары паказаныя не ў міжнародным фармаце і няма інфармацыі аб камерцыйных рахунках міністэрства.

Але прадстаўнікам ХДІ, якія звярнулі ўвагу на гэта, паведамілі, што гэта не іхняя справа, адзначае прэс-служба БХД.

Таксама папярэджанне Мінюста грунтуецца на тым, што ХДІ ў сваёй справаздачы нібыта не падала звесткі пра ўсіх мерапрыемствах, праведзеных за мінулы год. Разам з тым супрацоўнік міністэрства Харытон не змог назваць, пра якія канкрэтна мерапрыемствы (іх даты, месца і змест) не паведаміла ХДИ. Пры гэтым ён заявіў, што арганізацыя павінная таксама прадастаўляць змест усіх тэлефонных размоваў і ліставанняў, якія вяліся ад імя ХДІ. Гэта «з'яўляецца ўмяшальніцтвам у справы арганізацыі і наўпрост супярэчыць закону аб грамадскіх арганізацыях», звяртае ўвагу прэс-служба БХД.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках