25 красавiка 2024, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Уступленне ў СГА - неадэкватная ўмова

26
Леанід Заіка: Уступленне ў СГА - неадэкватная ўмова

Еўракамісія назвала адной з умоваў збліжэння паміж ЕЗ і Беларуссю ўваходжанне нашай краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Эканаміст Леанід Заіка пракаментаваў сайту charter97.org гэтую ініцыятыву.

- Мне падаецца, што гэта цалкам надуманая, кампазіцыйная і неадэкватная ўмова. ЕЗ купляе ў нас на 12-14 мільярдаў даляраў на год бензіну, і для гэтага няма неабходнасці ў СГА. Паводле паказчыкаў наш экспарт у ЕЗ вырас у два разы за апошні год, і ўдзел ў СГА для гэтага таксама не спатрэбіўся. Я не бачу ў гэтым ніякага сэнсу, гэта руцінная ініцыятыва.

- Якія наогул перспектывы ўступлення Беларусі ў СГА з нашай эканомікай?

- Расея ўступае ў СГА, Беларусі гэта не трэба. Чыста тэхнічна - гэта клапотная справа. Беларусь можа выкарыстаць амаль усе інструменты СГА і вольнага сусветнага рынку, будучы ў адзінай эканамічнай прасторы з Расеяй. Стварыўшы сумесныя прадпрыемствы і сумесныя гандлёвыя сеткі, цалкам вольна можна выходзіць на рынкі краін СГА.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках