10 чэрвеня 2026, Серада, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрыя Чыгілейчыка асудзілі на «хатнюю хімію»

2
Юрыя Чыгілейчыка асудзілі на «хатнюю хімію»

Ён атрымаў 3,5 гады абмежавання волі без накіравання ў спецустановы.

Юрыя Чыгілейчыка прызналі вінаватым у незаконным абароце наркатычных сродкаў, піша «Наша Ніва».

Па словах праваабаронца Андрэя Бандарэнкі, яго вызвалілі ў зале суда.

«Гэта гуманнае рашэнне суддзі», - заявіў Бандарэнка. Хоць, па ягоных словах, Юрый не вінаваты.

Юрый Чыгілейчык быў затрыманы ў лістападзе 2011 года. Андрэй Бандарэнка лічыць, што наркотыкі Юрыю былі падкінутыя пры затрыманні. Чыгілейчык пасля адсідкі за махлярства пачаў супрацоўнічаць з праваабарончай арганізацыяй «Платформа». Праз яго стаў вядомы факт самаспалення ў Івацэвіцкай калоніі ПК-5 і іншая інфармацыя. У снежні Чыгілейчык фігураваў у гнюсным відэа на БТ. Ён быў, праўда, моцна збіты. Бандарэнка тады адзначыў, што Юрыя прымусілі сказаць тое, што ён сказаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках