Vinsent: Ні кроку назад (Відэа)
3- 18.05.2012, 12:45
Vinsent прэзентуе для шырокай аўдыторыі ў Інтэрнэце кліп на новую песню «Ні кроку назад», якая была прэзентаваная 9 мая на вялікім канцэрце ў Менску.
Песня «Ні кроку назад» стала саўндтрэкам да фільма «Вышэй за неба». Падчас працы над стужкай аўтары «Вышэй за неба» прапанавалі Vinsent'у, які зняўся ў фільме ў адной з роляў, на гэтую песню зняць кліп. «Ні кроку назад» стала адной з галоўных музычных знаходак першага беларускага незалежнага кіно пра сучасную беларускую моладзь.
Дарэчы, 19 мая Vinsent і група Sciana дадуць у сталіцы Літвы сумесны канцэрт пад назвай «Салідарнасць з Беларуссю» ў межах праекта «Беларуская вясна ў Вільні».
Vinsent і Sciana выступяць у клубе «Propaganda», які знаходзіцца на гары Таўрас. Пачатак канцэрту ў 19:00. Уваход вольны.