Моладзь ударыла велапрабегам па «выбарах» (Фота, відэа)
40- 18.05.2012, 17:41
Актывісты «Zмены» - моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» - 18 мая правялі ў Менску чарговую дзёрзкую пратэстную акцыю.
Трое маладых людзей праехалі на роварах па галоўным праспекце беларускай сталіцы - Незалежнасці - пад бел-чырвона-белым сцягам. Яны раскідвалі ўлёткі, якія заклікаюць гараджан не ўдзельнічаць у маючых адбыцца ў верасні парламенцкіх выбарах у знак пратэсту супраць наяўнасці ў краіне палітвязняў, перадае БелаПАН.
Акцыя прайшла без затрыманняў.


