Лукашэнка гатовы прадаць уласнасць «па нармальным кошце»
11- 18.05.2012, 17:59
Аляксандр Лукашэнка і губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка сышліся ў поглядах па пытаннях прыватызацыі.
«Калі мы з ёй (дзяржуласнасцю - ІФ) спраўляцца не будзем, мы абавязкова яе прададзім, але па нармальным кошце», - заявіў А.Лукашэнка ў пятніцу падчас сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга.
«Абсалютна правільна. Павінен быць прагматычны падыход. Таму што наш прыклад дзікай прыватызацыі 90-х гадоў павінен насцярожыць. Мы да гэтага часу маем ад гэтага праблемы», - сказаў Г.Палтаўчанка.
Паводле яго, «краіна і народ павінныя максімальна атрымаць ад прыватызацыі. Мы зараз самі гэтак жа паступаем». «Любы ўласнік можа быць альбо эфектыўным, альбо неэфектыўным, незалежна ад таго, прыватнік або дзяржава», - адзначыў губернатар Санкт-Пецярбурга.