9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску будуць мітынгаваць інваліды-калясачнікі

5
У Менску будуць мітынгаваць інваліды-калясачнікі

Мерапрыемства арганізуе грамадскае аб'яднанне «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў».

Мітынг дазволены Менгарвыканкамам, піша TUT.BY.

Мітынг пройдзе на цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў, 5 мая з 12.00 да 15.00. Паведамляецца, што мэта мітынгу - звярнуць увагу грамадства на праблемы безбар'ернага асяроддзя. Мітынг не носіць палітычнага характару і з'яўляецца знакам салідарнасці інвалідаў-вазочнікаў ў імкненні да годнага жыцця і барацьбы супраць дыскрымінацыі.

Да ўдзелу ў мітынгу запрашаюцца людзі з інваліднасцю, якія перасоўваюцца на інвалідных вазках. Акрамя таго, арганізатары мерапрыемства чакаюць на СМІ, прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Мінбудархітэктуры, а таксама іншых арганізацый, якія працуюць з інвалідамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках