П'яны святар распрануўся перад пасажырамі
96- 2.05.2012, 14:41
У Баранавічах у дачыненні да святара распачатая крымінальная справа за хуліганства.
Баранавіцкім гарадскім аддзелам Следчага камітэта Беларусі 30 красавіка была распачатая справа за хуліганства па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да святара са Старадарожскага раёна Менскай вобласці.
Як паведамляе БелаПАН, святар падазраецца ў тым, што на станцыі Баранавічы-Палескія ў п'яным выглядзе адкрыта дэманстраваў свае полавыя органы пасажырам. Раней гэты чалавек ужо быў судзімы за падобныя дзеянні.
У Следчым камітэце інфармацыю не каментуюць.