9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузавік з сантэхнікай перакуліўся пад Менскам (Фота)

6

ДТЗ здарылася паблізу вёскі Бараўляны Менскага раёна напярэдадні ўвечары.

Грузавы аўтамабіль «Scania» з прычэпам, які рухаўся па маршруце «Рэспубліка Польшча - Расейская Федэрацыя», перакуліўся на правы борт, піша «Інтэрфакс».

У выніку сам грузавік заняў раздзяляльную і другую палосы руху, а прычэп апынуўся амаль у 10 метрах ззаду на другой і першай палосах аўтамагістралі М-3. Кіроўца, грамадзянін Рэспублікі Польшча, не пацярпеў.

Каб падняць аўтамабіль, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Пры дапамозе пад'ёмнага крана і грузавік, і прычэп паставілі на колы.

Машына перавозіла сантэхнічнае абсталяванне. Памре шкоды ўсталёўваецца. Прычыны і абставіны ДТЗ расследуе ДАІ Менскага раёна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках