За пратэст супраць высечкі дрэваў - на камісію
5- 22.05.2012, 12:37
24 мая камісія па справах непаўнагадовых разгледзіць справу менскага нацыянал-бальшавіка Аляксандра Палякова.
Аляксандр Палякоў быў затрыманы падчас правядзення акцыі 9 мая супраць высечкі дрэваў у парку 40-годдзя Кастрычніка. Тады менскія нацбалы вывесілі расцяжку на адным з мастоў каля ссечаных дрэваў з пытаннем «Што наступнае? Курган Славы?» Яны таксама расклейвалі ў парку і яго наваколлях ўлёткі супраць знішчэння парку, сообщет сайт ПЦ «Вясна».
Аляксандр Палякоў быў затрыманы разам са сваім таварышам Зміцерам Паліенкам (яму позва яшчэ не прыйшла). Нацбалаў даставілі ў Ленінскае РУУС, дзе былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 17.1 («Дробнае хуліганства»), пасля чаго яны былі адпушчаныя.