23 красавiка 2024, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША знайшлі ў Беларусі «ключавы цэнтр глабальнага адмывання грошай»

39
ЗША знайшлі ў Беларусі «ключавы цэнтр глабальнага адмывання грошай»

Амерыканскае міністэрства фінансаў назвала беларускі «Крэдэксбанк» «ключавым цэнтрам глабальнага адмывання грошай».

У апублікаваным сёння дакладзе выказаная занепакоенасць з нагоды «адмывання» грошай банкам, што можа паслужыць падставай для забароны аперацый з ім, паведамляе AFP (пераклад - charter97.org).

У адпаведнасці з раздзелам 311 Патрыятычнага Акту ЗША, міністэрства дадало «Крэдэксбанк» ў спіс ценявых банкаў у сувязі з тым, што ён, як мяркуецца, датычны да вялікай колькасці транзакцый, якія служылі для адмывання сродкаў на карысць фіктыўных кампаній. Санкцыі дазваляюць уладам ЗША забараняць аперацыі «Крэдэксбанка» да таго часу, пакуль ён не пачне працаваць паводле міжнародных стандартаў.

«Гэтая акцыя накіраваная на абарону амерыканскай фінансавай сістэмы ад замежных фінансавых інстытутаў, чые мадэлі правядзення трансакцый выклікаюць падазрэнні, а татальная атмасфера непразрыстасці робіць немагчымым пацверджанне таго, што інстытут наогул займаецца легальнай дзейнасцю», - сказаў намеснік міністра па фінансавай выведцы і барацьбе з тэрарызмам Дэвід Коэн.

Казначэйства ЗША выкарыстоўвала профіль 311 Патрыятычнага Акту для барацьбы з 9 фінансавымі ўстановамі, якія займаюцца незаконнай дзейнасцю. У лістападзе мінулага года ў такіх аперацыях быў абвінавачаны іранскі банкаўскі сектар.

З кастрычніка 2009 года банк належыць швейцарскаму холдынгу Vicpart.

«Значныя неадпаведнасці і прабелы ў публічна даступнай інфармацыі пра Vicpart выклікаюць заклапочанасць з нагоды сапраўднага характару і мэтаў ўладальніка «Крэдэксбанка», - гаворыцца ў заяве.

«Крэдэксбанк» працуе ў першую чаргу з іншымі беларускімі банкамі, але таксама падтрымлівае сувязі з расейскімі, латышскімі, нямецкімі і аўстрыйскімі фінансавымі ўстановамі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках