9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйныя інфармагенцтвы баяцца называць charter97.org?

24
Афіцыйныя інфармагенцтвы баяцца называць charter97.org?

У матэрыялах пра суд над Віктарам Івашкевічам БелТА і «Інтэрфакс» не згадалі сайт charter97.org.

Найбуйнейшыя беларускія інфармацыйныя агенцтвы паведамілі аб прысудзе, вынесеным апазіцыйнаму палітыку за заклік да ўвядзення санкцый супраць уладаў краіны. Аднак яны не змаглі дакладна напісаць аб рашэнні суда, паводле якога Віктар Івашкевіч павінен не толькі выплаціць 500 тысяч рублёў працаўніцы Мазырскага НПЗ Марыне Цыбліенка, але і «пакаяцца» на сайце charter97.org.

І «Інтэрфакс», і БелТА пабаяліся згадваць назву сайта ў сваіх матэрыялах, напісаўшы, што палітык павінен «абвергнуць свае заявы, якія былі раней размешчаныя на адным з апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў».

Нагадаем, учора суд Савецкага раёна Менска вынес прысуд Віктару Івашкевічу, абавязаўшы яго выплаціць 500 тысяч рублёў у якасці «маральнай кампенсацыі» Марыне Цыбліенка і «абвергнуць свае заявы» на сайце charter97.org.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках