25 красавiка 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: Беспрацоўе ў раёнах дасягае 20%

25
Белстат: Беспрацоўе ў раёнах дасягае 20%

Шокавыя лічбы далі чыноўнікі Белстата.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Ермаліцкая 23 мая на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміла, што ў Беларусі ёсць раёны, дзе беспрацоўе дасягае 10-15%, а сярод моладзі - і 20%. Пра гэта сведчаць дадзеныя апошняга перапісу насельніцтва, піша БелаПАН.

Паводле яе, такія высновы можна зрабіць зыходзячы з аналізу дадзеных апошняга перапісу па паказчыку занятасці і беспрацоўя ў дачыненні да рэгіёнаў, які можа быць здзейснены на афіцыйным сайце Белстата.

Пры разліку ўзроўню беспрацоўя ўлічваецца насельніцтва старэйшае за 15 гадоў - 8 млн. 103 тыс. 29 чалавек. Пры гэтым вылучаецца эканамічна актыўнае насельніцтва: людзі 15 гадоў і старэйшыя, якія працаўладкаваныя або шукаюць працу, - 4 млн. 911 тыс. 270 чалавек. Узровень беспрацоўя разлічваецца як доля беспрацоўных ад агульнай колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. У цэлым афіцыйны ўзровень беспрацоўя па Беларусі ў адпаведнасці з дадзенымі перапісу насельніцтва складае 6%, або 297 тыс. 919 чалавек.

Аднак у асобных рэгіёнах беспрацоўе значна вышэйшае. Карыстаючыся сайтам Белстата, можна разлічыць, які ён для розных груп насельніцтва: у залежнасці ад узроўню адукацыі, узросту, полу і гэтак далей. «Гэтая інфармацыя унікальная для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў», - падкрэсліла спецыялістка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках