П'яны беларус наехаў на нагу паліцэйскаму ў Вільні
9- 28.05.2012, 9:31
У суботу ўначы ў старым горадзе Вільні паліцыя пераследвала аўтамабіль BMW 730.
Высветлілася, што ад паліцэйскіх спрабаваў схавацца нецвярозы малады грамадзянін Беларусі, піша ru.delfi.lt.
Паліцыя паведамляе, што ў 3.40 на вуліцы Траку паліцыі не падпарадкаваўся кіроўца аўтамабіля BMW 730, ён не спыніўся. Паліцыя паехала за аўтамабілем і нагнала яго на вуліцы Руднінку. Кіроўца закрыўся ў машыне.
Калі да машыны падышоў паліцэйскі, кіроўца пачаў ехаць і зачапіў машынай нагу паліцэйскага.
Аўтамабілем кіраваў нецвярозы (1,92 праміле) грамадзянін Беларусі Д.С. (1990 г.н.). Ён быў дастаўлены ў 3-і віленскі камісарыят. Пацярпеламу паліцэйскаму прызначанае амбулаторнае лячэнне.