Беларусы едуць працаваць у Польшчу
42- 28.05.2012, 14:29
У мінулым годзе ў Польшчы адзначаная рэкордная колькасць працаўнікоў з-за мяжы.
Гэта вынікае з рапарту міжнароднай кансалтынгавай групы «HRC», якая займаецца пасярэдніцкія паслугі пры падборцы кадраў дзеля сваіх партнёраў, паведамляе Polskie Radio.
У 2011 годзе ў адпаведныя ўстановы было пададзена 259 тысяч заяў аб выдачы дазволаў на працу для іншаземцаў і выдадзеная 41 тысяча дазволаў дзеля работнікаў не з краін ЕЗ.
У мінулым годзе Польшча спрасціла палітыку працаўладкавання іншаземцаў з суседніх краін, якія не ўваходзяць у склад ЕЗ. Дзякуючы гэтаму польскі рынак працы прыцягвае ўсё больш замежнікаў, у тым ліку, грамадзянаў Украіны, Беларусі і Расеі, якія ў асноўным займаюцца працамі ў сельскай гаспадарцы і на будоўлях.