Колькасць беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў вырасла на 17%
5- 29.05.2012, 13:32
Беларуская інтэрнэт-аўдыторыя за год вырасла на 17% - з 3,67 млн. да 4,29 млн. карыстальнікаў.
Пра гэта БелаПАН паведамілі прадстаўнікі даследчай кампаніі Gemius са спасылкай на дадзеныя fusion-панэлі за сакавік 2012 года.
Паводле Gemius, 79,66% беларускіх карыстальнікаў Інтэрнэту выходзяць у сетку штодня.
Паводле сакавіцкага даследавання, па гендэрным крытэры аўдыторыя беларускага Інтэрнэту выглядае наступным чынам: 49,65% карыстальнікаў - мужчыны, 50,35% - жанчыны.
Асноўная маса беларускіх карыстальнікаў - людзі ва ўзросце 25-34 гадоў (30,27%) і моладзь 19-24 гадоў (20,67%). Колькасць карыстальнікаў ва ўзросце 15-18 гадоў складае 9,93%, 35-44 гадоў - 19,01%, 45-54 гадоў - 12,95%, ад 55 гадоў і вышэй - 7,17%.
Паводле сакавіцкага даследаванні, пераважная частка беларускай інтэрнэт-аўдыторыі (77,32%) пражывае ў Менску або буйных гарадах.
Па родзе дзейнасці лідзіруюць спецыялісты (25%), на другім месцы - студэнты і навучэнцы (каля 16%).
Ахоп даследавання gemiusAudience - 99,91%. У справаздачы прадстаўлена 199 сайтаў.
Gemius - міжнароднае даследчае агенцтва, еўрапейскі лідар і піянер ў сферы вымярэння Інтэрнэту і даследаванняў у Інтэрнэце. Вымярэнне онлайн-аўдыторыі gemiusAudience з'яўляецца стандартам амаль у палове краін Еўропы.