Кіраўніка Федэрацыі хакея «панесла»
42- 29.05.2012, 17:02
Чаго толькі не абяцаюць хакейныя начальнікі дзеля правядзення Чэмпіянату свету 2014 года ў Менску.
Яраслаў Заўгародні, генеральны сакратар Федэрацыі хакея Беларусі распавёў пра сістэму гарадскіх транспартных напрамкаў, якія абяцаюць стварыць у сувязі з планамі па правядзенні турніру. «Побач з «Менск-Арэнай» з'явіцца новая станцыя метро. Таксама сістэма чыгуначных гарадскіх ліній звяжа цэнтр горада з «Менск-Арэнай». Новая хуткасная швейцарская электрычка за 7 хвілін даставіць пасажыраў ад вакзала да «Менск-Арэны», - прыводзіць ягоныя словы БелТА.
Вядома, што «Менск-Арэна» ляжыць у баку ад дзвюх існуючых ліній гарадскога метрапалітэна, таму ніякіх новых станцый побач з ёю адкрыць тэхнічна немагчыма.
У апублікаваных планах па будаўніцтве метро ў Менску таксама ніякіх згадак аб будаўніцтве станцыі каля «Менск-Арэны» няма.