10 чэрвеня 2026, Серада, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правакацыя ў Дзень свабоды слова

26
Правакацыя ў Дзень свабоды слова

Невядомыя расклеілі на пад'ездах дома, дзе жыве журналіст Анджэй Пачобут, абразлівыя плакаты.

Як паведаміў «Нашай Нiве» гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут, раніцай 3 мая яго своеасабліва павіншавалі з Сусветным днём прэсы. На пад'ездах дома, дзе ён жыве, невядомыя расклеілі плакаты з чорна-белым здымкам і подпісам «Асцярожна, педафіл!»

Анджэй Пачобут аднёс адну з улётак у міліцыю і напісаў заяву.

Ён мяркуе, што такім чынам яму ў чарговы раз адпомсцілі за ягоную грамадзянскую пазіцыю і журналісцкую дзейнасць. Журналіст не выключае, што за правакацыяй можа стаяць КДБ.

Анджэй Пачобут быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады па артыкуле «паклёп у дачыненні да прэзідэнта», яму забаронены выезд за мяжу. «Суд прызнаў журналіста вінаватым па частцы 1 артыкула 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса за шэраг артыкулаў з крытыкай дзеючай улады. Судовы працэс быў закрытым. Журналіст правёў за кратамі 3 месяцы.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках