9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін едзе ў Менск за «фамільным срэбрам»

95
Пуцін едзе ў Менск за «фамільным срэбрам»

Памочнік прэзідэнта РФ распавёў аб чаканнях Пуціна ад візіту ў Менск.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у чацвер у Менску на перамовах з А. Лукашэнкам абмяркуе пытанні развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку аказання фінансавай падтрымкі Беларусі і, магчыма, пытанні прыватызацыі буйных беларускіх прадпрыемстваў расейскімі інвестарамі, будаўніцтва беларускай АЭС, перспектывы стварэння холдынгу Расбелаўта.

Аб гэтым сёння паведаміў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў на брыфінгу а Маскве, перадае АФН.

«Плануецца абмеркаванне шырокага кола пытанняў, якія тычацца сумеснай рэалізацыі буйных інвестпраектаў у розных галінах эканомікі. Размова, у прыватнасці, можа ісці аб ходзе падрыхтоўчых прац па будаўніцтве беларускай АЭС, перспектывах стварэння холдынгу «Расбелаўта» на базе актываў Камаза і МАЗа, і іншыя праекты будуць абмеркаваныя. Калі беларускі бок унясе яшчэ нейкія праекты, то яны, вядома, таксама будуць абмяркоўвацца», - сказаў Ушакоў.

Ён адзначыў, падчас сустрэчы будуць закранутыя пытанні фінансавай падтрымкі Беларусі, аднак адмовіўся канкрэтызаваць, пра якую дапамогу ідзе гаворка (чарговыя траншы крэдыту АКФ ЕўрАзЭС, рэфінансаванне крэдыту Ашчадбанка РФ).

«Увесь час ідуць абмеркаванні розных крэдытаў. Я зараз проста не буду ўдавацца ў падрабязнасці. Мы аказалі вельмі істотную падтрымку ў мінулым годзе. Я не выключаю, што гэтая тэма будзе абмяркоўвацца. Нейкія пытанні будуць ставіць. Мы будзем рэагаваць, абмяркоўваць», - заявіў Ушакоў.

Па выніках перамоваў Пуцін і Лукашэнка маюць намер падпісаць сумесную заяву.

Варта адзначыць, што ў паведамленні прэс-службы А.Лукашэнкі аб маючым адбыцца візіце Пуціна тэма прыватызацыі завуаляваная словамі «інвестыцыйнае супрацоўніцтва».

У паведамленні пералічаныя згаданыя Ушаковым такія тэмы перамоваў як АЭП, гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, АЭС, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва і калектыўная бяспека, скаардынаваная знешняя палітыка.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках