Указамі радыяцыю не адменіш! (Фота)
4- 4.05.2012, 15:35
У сувязі з нядаўняй гадавінай чарнобыльскай трагедыі, актывісты экалагічнай ініцыятывы «ЭкаАбарона» вывесілі расцяжку на будынку гандлёвага цэнтра «Паркінг».
Расцяжка «Указамі радыяцыю не адменіш» павінная была нагадаць пра тое, што з-за непаслядоўнай палітыкі беларускіх уладаў на забруджаных тэрыторыях праводзіцца сельскагаспадарчая дзейнасць, паведамляе ffight.org.
Усе беларусы незалежна ад месца жыхарства ўжываюць у сваіх харчаванні прадукты, вырашчаныя на забруджанай радыёнуклідамі глебе.

