Тозік: Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту знятае з парадку дня
20- 4.05.2012, 17:52
Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі знятае з парадку дня, заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік.
«Пытанне павышэння ўзросту выхаду на пенсію - і такая пазіцыя кіраўніка дзяржавы - у практычнай плоскасці не стаіць і не абмяркоўваецца», - сказаў віцэ-прэм'ер.
Ён нагадаў, што ўказам прадастаўленая магчымасць грамадзянам добраахвотна адкласці выхад на пенсію пасля дасягнення агульнаўсталяванага пенсіённага ўзросту. Пры гэтым выбар застаецца за чалавекам: працягнуць працу без атрымання пенсіі, каб павялічыць памер сваёй пенсіі ў будучыні, ці ж не карыстацца дадзенай магчымасцю.
Анатоль Тозік падкрэсліў, што пенсіі ў Беларусі выплачваюцца своечасова, у поўным аб'ёме, рэгулярна павышаюцца. Так, у бягучым годзе ў адпаведнасці з указам прадугледжана чатыры пераразлікі працоўных пенсій у сувязі з ростам заработнай платы. Павышэнне памеру пенсійных выплат адбылося з лютага і мая гэтага года, чакаецца пераразлік са жніўня і лістапада.